Якія яны, беларускія афіцэры? У Вайсковай акадэміі адбыўся чарговы выпуск (фота)


У Вайсковай акадэміі Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам — маладым афіцэрам.

Віноўнікаў урачыстасці павіншавалі міністр абароны Юрый Жадобін і кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Леанід Мальцаў. Лепшым курсантам у якасці падарункаў уручылі гадзіннікі. У гэты дзень пагоны атрымалі таксама выпускнікі з Венесуэлы.

Летась Вайсковая акадэмія Беларусі адзначыла сваё 60-годдзе. Гісторыя вучэльні вядзецца з 1953 года, калі ў Менску заклалі Вышэйшую інжынерна-зенітную ракетную вучэльню. У 1995 годзе, пасля яго зліцця з Менскаю вышэйшай камандавай вучэльняю, паўстала Вайсковая акадэмія. Сёння вышэйшая вайсковая навучальная ўстанова краіны месціцца ў пяці гарнізонах.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў