Менск – у расейскіх сцягах (фотарэпартаж)


У сталіцы Беларусі прайшла генеральная рэпетыцыя параду да Дня Рэспублікі. Сёлета на парадзе будзе значная колькасць расейскіх сцягоў і расейскай вайсковай тэхнікі, упрыгожанай георгіеўскімі стужкамі і новай эмблемай войска суседняй краіны.

Беларускі камітэт салідарнасці з Украінаю лічыць удзел расейскіх вайскоўцаў у парадзе з нагоды Дня незалежнасці Беларусі амаральным і непрымальным.

{movie}Рынкевіч: Патрабуем спыніць расейскую прапаганду ў Беларусі |right|17204{/movie}

«Мы супраць удзелу расейскіх дэсантнікаў у парадзе, — адзначыў чалец Беларускага камітэту салідарнасці з Украінаю Ігар Рынкевіч.Лічым, што не Расея і не Беларусь, асобна ўзятыя, перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне, а і ўкраінцы, і іншыя народы. Калі б у нашым парадзе прайшлі прадстаўнікі розных дзяржаў, гэта было б абгрунтавана. А ў тым, што толькі расейскі бок удзельнічае, мы бачым дрэнны знак».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў