Аляксандра Дугіна не звольнілі


Прэс-служба Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту зняпраўдзіла інфармацыю аб звальненні ідэолага еўразійства і прыхільніка імперскай Расеі Аляксандра Дугіна.

Пра звальненне з факультэту сацыялогіі МДУ сёлета паведаміў сам лідар «Міжнароднага еўразійскага руху». Ва ўніверсітэце пра гэта нічога не ведаюць. «Спадар Дугін залічаны на пазабюджэтную стаўку прафесара па загаду дэкана Уладзіміра Добранькага», – распавялі belsat.eu у прэс-службе ўніверсітэту.

Раней у сваім блогу Аляксанд Дугін патлумачыў прычыны свайго звальнення пазіцыяй, якую ён заняў адносна вайны на ўсходзе Украіны. Радыкальны палітолаг прапанаваў Пуціну ўвесці рэгулярныя войскі на Данбас.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў