У чэмпіянаце ЗША стартавала цяжарная спартсменка


Алісья Мантаннё (Alysia Montano) прабегла 800 метраў на 8-м месяцы цяжарнасці.

Чатырохразовая чэмпіёнка ў бегу, амерыканка Алісья Мантаннё стартавала ў чэмпіянаце ЗША па лёгкай атлетыцы ў горадзе Сакрамэнта, штат Каліфорнія, 26 чэрвеня. Паводле 28-гадовай спартсменкі, яна баялася трэнавацца з прычыны цяжарнасці (на сёння яе тэрмін 34 тыдні), але ейныя лекары дазволілі не расставацца з улюбёным заняткам. Медыкі сказалі, што арганізм жанчыны, якая прафесійна займаецца спортам, істотна адрозніваецца ад стану сярэдне статыстычнай жанчыны ў перыяд, калі яна чакае дзіця.

{movie}У чэмпіянаце ЗША стартавала цяжарная спартсменка|right|17194{/movie}

Мантаннё ўсведамляла, што ў гонцы ёй не перамагчы, але проста хацела паказаць свету, як гэта – быць цяжарнаю, калі ты чэмпіёнка і колькі высілкаў патрабуе працяг кар‘еры.

АК, belsat.eu, паводле «Reuters»

Стужка навінаў