Вяртаецца аўтобусны маршрут Менск–Кіеў


Рэйсы з Менску ў Кіеў, якія спынілі з прычыны напружанага становішча ва Украіне яшчэ ў лютым, аднаўляюцца.
Дзяржаўнае прадпрыемства «Менсктранс» паведамляе, што рэгулярны рух паміж беларускаю і ўкраінскаю сталіцамі аднаўляецца з 1 ліпеня. У Кіеў будуць ездзіць аўтобусы «МАЗ-251» на 44 месцы. Адпраўленне з аўтавакзалу «Цэнтральны» – штодня а 17:30, з аўтавакзалу «Усходні» – а 17:50, з Кіева – а 19:30, з Чарнігава – а 22:50.
АК, belsat.eu, паводле interfax.by
Стужка навінаў