Лепшыя з лепшых


Лукашэнка падпісаў указ № 299 “Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку гонару пераможцаў г. зв. спаборніцтва 2013 года”.

Прэс-служба прэзідэнта паведамляе, што лепшымі з лепшых сталі 57 пераможцаў. Аднак на усю дошку гонару пераможцаў не нябярэцца паколькі ганаровых месцаў на ёй 73. Відавочна застануцца мінулагоднія лідары спаборніцтва.

У намінацыі “За дасягненне ў 2013 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця” прызнаныя пераможцамі некалькі абласцей: Гомельская, Гродзенская, Мінская; пару раёнаў: Бярозаўскі раён Берасцекай вобласці, Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці, Навагрудскі раён Гарадзенскай вобласці і Менскі раён Менскай вобласці; сярод гарадоў, статус пераможцы г. зв. спаборніцтва атрымаў: Гомель і чамусці Першамайскі раён Менска; ёсць у спісе лепшых з лепшых і прадпрыемствы: ААТ “Завод “Легмаш” (Орша), ААТ “Экзон (Драгічын), ААТ “Гарадзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”, ААТ “Менскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова”, ААТ “Светлагорскі машынабудаўнічы завод”.

А вось сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі, у вышэйзгаданым ўказе адзначаны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, Навукова-тэхналагічны парк БНТУ “Палітэхнік”, Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Афіцыйнае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі гонару пройдзе напярэдадні Дня Незалежнасці.

ЮВ паводле БелаПАН

Стужка навінаў