Нахімаўцы, што заспявалі гімн Украіны ў Крыме, атрымалі афіцэрскія званні


Севастопальскія курсанты, якія не здрадзілі Украіне і адмовіліся надзяваць расейскую форму, скончылі навучанне ў Адэсе.

{movie}Выпускны ў Адэсе|right|17180{/movie}

Цяпер гэтыя годныя сыны Украіны сталі Афіцэрамі ды надалей будуць верна служыць сваёй краіне”, – паведамляе ўкраінскае Міністэрства абароны.

Напрыканцы сакавіка Нахімаўская акадэмія ў Севастопалі перайшла ў рукі расейскіх вайскоўцаў. Замест украінскага сцягу на флагштоку вывесілі расейскі. Курсанты, якія не пажадалі прысутнічаць падчас падняцця расейскага сцягу, нечакана для камандавання заспявалі гімн Украіны.

{movie}Курсанты ў Севастопалі|right|17181{/movie}

Каля двух соцень курсантаў Нахімаўскай акадэміі ВМС выехалі тады ў Адэсу. Рэшта навучэнцаў апранулі расейскую форму і засталіся ў Севастопалі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў