«Не трэба хаваць мову, трэба на ёй размаўляць 25 гадзінаў на суткі»


Курсы «Мова нанова», што ўсцяж набіраюць папулярнасць сярод не толькі менскае моладзі. Выданне газет і часопісаў «Наша слова», «Новы час» і «Верасень» і сталае імкненне да значных зменаў у лінгвістычнай рэальнасці краіны. Такімі называюць свае асноўныя дасягненні сябры Таварыства беларускае мовы. Сёння яно адзначае 25 гадоў існавання.

{movie}Таварыству беларускай мовы — 25 гадоў |right|17179{/movie}

АЛЕГ ТРУСАЎ, СТАРШЫНЯ ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ:

«Пакуль мы ўсе з вамі будзем размаўляць па-беларуску – нашая мова жывая тысячу гадоў і яшчэ дзве з паловаю тысячы гадоў, а тое і тры тысячы пражыве. Не трэба хаваць мову, трэба на ёй размаўляць 25 гадзінаў на суткі, і будзе дэмакратыя, і будзе незалежнасць, і будзем жыць добра, і шкварка будзе, і чарка».

У планах Таварыства – стварэнне міжнароднага сертыфікату беларускае мовы. Першыя пробныя тэсты ўжо зробленыя.

АЛЕНА АНІСІМ, ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ:

«Нашая задача – стварыць стандарты беларускай мовы паводле рэкамендацыяў Еўрапейскага звязу. Гэта агульныя кампетэнцыі для ацэнкі валодання моваю замежнікамі. Гэта вялікая праца, якая ўключае шмат этапаў».

Праблемы ж, з якімі сутыкаюцца сябры Таварыства – нязменныя: адсутнасць падтрымання з боку дзяржавы, брак ініцыятывы ад чыноўнікаў ды ўсялякія перашкоды для беларускамоўных у розных жыццёвых сферах.

Іншыя тэмы: на Этнасвяце ў Магілёве біліся баклушамі ды вадзілі карагоды. Да 75-годдзя Бэтмэна ў Каліфорніі паказалі ягоныя касцюмы і бэтмабілі.

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў