Даследчы цэнтр ім. Астрагорскага паставіў амбітную мэту


Вільня стала месцам сустрэчы цэлага шэрагу экспертаў палітычных, сацыяльных і эканамічных навук з Беларусі і замежжа. Адмыслоўцы Беларускай даследчай рады падвялі вынікі папярэдняй працы, а таксама прэзентавалі новыя праекты, цэнтрам увагі якіх застаюцца працэсы ў Беларусі.

{movie}Даследчы цэнтр ім. Астрагорскага паставіў амбітную мэту |right|17183{/movie}

Адным з найбольш перспектыўных называюць Цэнтр Астрагорскага, названы імем незаслужана забытага палітолага і дзеяча з Беларусі Майсея Астрагорскага. Цэнтр – гэта першая “фабрыка думкі”, заснаваная беларусамі. Яна яднае даследчыкаў новага пакалення, якія вывучаюць Беларусь і пераадольваюць навуковыя стэрэатыпы.

ЯРАСЛАЎ КРЫВОЙ, КІРАЎНІК ЦЭНТРУ АСТРАГОРСКАГ: «Асноўнай ідэяй было паказаць, што Беларусь існуе, што не ўсё такое чорна-белае, як гэта паказваецца ці ў дзяржаўных СМІ, ці ў некаторых апазіцыйных. Ёсць розныя нюансы, Беларусь – цікавая краіна, ёй варта займацца».

У межах цэнтру выдаюць часопіс беларускіх даследаванняў. Англамоўны рэсурс Belarus Digest распавядае пра беларускія падзеі. А новы партал Belarus Profile займаецца зборам біяграфіяў уплывовых людзей краіны.

Беларуская даследчая рада цягам двух гадоў працы згуртавала 200 удзельнікаў і падрыхтавала дзясяткі аналітыкаў. На іхным рахунку – паўтары сотні даследаванняў.

Наступная ж мэта арганізацыі – аб’яднаць ня толькі тэарэтыкаў, але і практыкаў. Рада ставіць амбіцыйную задачу стварыць дыялог між уладамі ды грамадскімі лідарамі. Ва ўмовах перадвыбарнага пацяплення чыноўнікі могуць і не адмовіцца ад такой прапановы.

Настасся Яўмен, Вільня, belsat.eu

Стужка навінаў