ААН: У Расеі 110 000 уцекачоў з Украіны


Большасць з іх знаходзіцца ў Растоўскай вобласці.

Пра гэта заявіла прэс-сакратар Кіраўніцтва Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў Меліса Флемінг, піша «Wall Street Journal». Толькі за апошні тыдзень з усходняй Украіны, дзе ідуць баявыя дзеянні, ўцякло каля 16 000 тыс. чалавек, паведамляе выданне са спасылкай на прадстаўніка ААН.

Федэральная міграцыйная служба Расеі абяцае даць уцекачам з Украіны гадавы дазвол на пражыванне на тэрыторыі РФ.

Спікер верхняй палаты расейскага парламенту Вялянціна Матвіенка сцвярджае, што ў Расеі каля 500 000 перасяленцаў з Украіны.

Па апошніх звестках ААН, падчас канфлікту ўва Украіне загінула каля 500 чалавек. Сярод ахвяраў нямала мірных жыхароў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў