Лонданскі тыдзень моды разам з Джульянам Асанжам


Подыум Лонданскага тыдня моды сёлета чакае неардынарная мадэль. Скандальны выкрывальнік разам з яшчэ шасцю мадэлямі прадэманструе мужчынскую калекцыю мадэльера, сына эпатажнай Вівіен Ўэстўуд, вядомай сваім эпатажным кроем і расфарбоўкамі. Такім чынам, растлумачыў дызайнер, ён хоча «падкрэсліць цяжкае становішча Джульяна Асанжа».

Паказ адбудзецца ў верасні. Калекцыя вытрыманая ў стылі ўэстэрнаў з Клінтам Іствудам, а саўндтрэкам да шоу стане музыка з фільму «Добры, дрэнны, злы», піша Dailymail.

Месца правядзення перформанса застаецца нязменным ужо шмат гадоў і праводзіцца на беразе Тэмзы. Аднак дзеля Асанжа арганізатары гатовыя зрабіць выключэнне.

Асанж, які папрасіў у Эквадору палітычны прытулак, ужо два гады не можа пакінуць тэрыторыі амбасады. У выпадку арышту Асанжа выдадуць Швецыі, дзе яго абвінавачваюць у сексуальных злачынствах.

Таму арганізатары паказу пастанавілі зрабіць выключэнне і пабудаваць подыум проста ў будынку дыпламатычнае місіі. Цягам содняў ля выхаду з амбасады дзяжураць паставыя, якія паводле звестак мясцовае прэсы абыходзяцца Вялікай Брытаніі ў 11 тысяч фунтаў стэрлінгаў за дзень.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў