Прафесара звольнілі за патрыятызм...


«Я ўжо восьмы выкладчык і чацвёрты прафесар з нашых гарадзенскіх універсітэтаў», – распавядае звольнены выкладчык Гарадзенскага медуніверсітэта, які мяркуе, што чысткі кадраў у ВНУ выгадныя перадусім прарасейскім спецслужбам.

Адзін з лепшых навукоўцаў Гарадзенскага медуніверсітэта аказаўся непатрэбны сістэме. Алесь Астроўскі – прафесар Гарадзенскага медуніверсітэта, доктар медыцынскіх навук, звольнены з навучальнай установы. Такое рашэнне прыняла вялікая навуковая рада ўніверсітэта падчас конкурсу на замяшчэнне пасады прафесара. У прафесійным плане Алесь Астроўскі не меў падставаў асцерагацца такога рашэння рэктарату.

«Быў аб’яўлены звычайны конкурс на замяшчэнне вакантнай пасады. Раз у пяць гадоў ён аб’яўляецца, і я мусіў прайсці па гэтым конкурсе. Усё, здавалася, ішло нармальна. І раптам як гром сярод яснага неба … Я ўжо восьмы выкладчык і чацвёрты прафесар з нашых гарадзенскіх універсітэтаў, які быў звольнены», – распавядае Алесь Астроўскі.

{movie}Прафесар Алесь Астроўскі: Я ўжо восьмы выкладчык, які быў звольнены з гарадзенскіх універсітэтаў |right|17182{/movie}

Zrzut ekranu 2014-06-27 o 12.21.41

Прафесар Астроўскі ніколі не хаваў сваю актыўную грамадскую пазіцыю і патрыятызм. Выкладчык мяркуе, што звальненне выкладчыкаў-патрыётаў сваёй краіны выгадна перадусім прарасейскім спецслужбам. У Алеся Астроўскага трое непаўнагадовых дзяцей.

ЮВ паводле «Радыё Рацыя»

Стужка навінаў