Пётр Парашэнка падоўжыў перамір'е яшчэ на 72 гадзіны


Пётр Парашэнка падоўжыў перамір’е яшчэ на 72 гадзіны. Такім чынам рэжым спынення агню дзее да 22:00 30-га чэрвеня.

Калі рушэнцы не прымуць умоваў перамір’я, прэзідэнт Украіны паабяцаў «прыняць вельмі важнае рашэнне», якім можа стаць план «Б». У выпадку правалу спынення агню ўсіх баевікоў знішчаць.

За мінулы тыдзень баевікі каля 60 разоў парушалі ўмовы мірнага плану. У выніку нападаў тэрарыстаў за час спынення агню загінулі 18 украінскіх вайскоўцаў. На Данбасе былі зафіксаваныя перастрэлкі, баевікі абвінавачвалі ўкраінскіх сілавікоў у артылерыйскіх абстрэлах. Вайскоўцы, у сваю чаргу, сцвярджалі, што абараняліся ад мінамётных стрэлаў з боку тэрарыстаў.

Пасля катастрофы верталёта Мі-8, які збілі апалчэнцы ў раёне гары Карачун, Парашэнка загадаў адказваць агнём на любыя правакацыі баевікоў.

Пуцін за гэты час звярнуўся да Савету Федэрацыі з просьбаю адмяніць пастанову, згодна з якой расейскія войскі могуць быць выкарыстаныя на тэрыторыі Украіны.

Бліжэйшымі соднямі могуць адбыцца новыя кансультацыі паміж прадстаўнікамі сепаратыстаў і ўкраінскіх уладаў, мэта якіх – падоўжыць перамір’е.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў