Прэм’ера новай стужкі Андрэя Кудзіненкі пройдзе ў Варшаве


Праз цэнзуру на лаянку, уведзеную ў Расеі, «Hard Reboot’у» не пакажуць на Міжнародным фестывалі ў Выбаргу, як гэта планавалася.

{movie}Прэм’ера новай стужкі Андрэя Кудзіненкі пройдзе ў Варшаве (Агляд культуры)|right|17162{/movie}

Арганізатары фестывалю беларускага кіно ў Варшаве «Бульбамуві» агучылі праграму. Сёлета на імпрэзе чакаецца некалькі прэм’ераў.

ЯНУШ ГАЎРЫЛЮК, АРГАНІЗАТАР «БУЛЬБАМУВІ»:
«Першая прэм’ера – новы дакументальны фільм Сяргея Лазніцы «Майдан». Мы вядзем размовы, каб запрасіць самога Лазніцу, каб ён быў нашым госцем. Наступная прэм’ера – новы фільм Андрэя Кудзіненкі «Hard Reboot». Трэцяя прэм’ера – эцюд з новага праекту Кудзіненкі «Хранатоп».

Традыцыйна на «Бульбамуві» пройдзе конкурс маладых кінематаграфістаў, якіх чакаюць грашовыя ўзнагароды і статуэткі – залатая і срэбная бульбы. Імпрэза пройдзе ў кастрычніку.

Іншыя тэмы: на фестывалі беларускамоўнай рэкламы «Аднак» перамог ролік «Саламяная камасутра». У Менску паказалі пастаноўку пра псіхаў у вайсковай уніформе. Маладыя пісьменнікі паказалі, чаму навучыліся ад Людмілы Рублеўскай і Наталкі Бабінай.

Марына Вашкевіч

https://youtu.be/AgPb2c3g6VA

Глядзі таксама
Каментары