Бел-чырвона-белы сцяг на Купаллі ў Сібіры


«Белсат» атрымаў фотаздымкі са святкавання Купалля ў Іркуцку.

Іркуцкае Таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага ўзнікла ў 1996 годзе. Стварыў яго Алег Рудакоў, які прыехаў у Іркуцк вучыцца на гісторыка, але застаўся надоўга. Тады мала хто з тамтэйшых беларусаў усведамляў сваю адметнасць.

Пачалося ўсё са святкавання Купалля. Цяпер мясцовыя беларусы спяваюць песні, сабраныя ў этнаграфічных экспедыцыях на Полаччыне, адраджаюць старажытныя танцы і шукаюць у вакольных вёсках прыклады народных строяў.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў