Як беларускі цягнік перажыў рэйкавую вайну ў Данецкай вобласці


Цягнік беларускага фарміравання Анапа–Менск, які ехаў праз Данецкую вобласць, прыбыў у беларускую сталіцу са спазненнем больш чым на суткі.

Цягнік прыехаў у Менск сёння а 0:53, хоць паводле раскладу мусіў быць на месцы яшчэ 24 чэрвеня а 18:01.

Пасля падрыву чыгуначных пуцей у Данецкай вобласці 22 чэрвеня маршруты цягнікоў № 390/389 Менск–Анапа–Менск, № 46/45 Менск–Мінеральныя Воды–Менск, № 302/301 Менск–Адлер–Менск змянілі.

{movie}Прыгоды цягніка Анапа—Менск ва Украіне |right|17160{/movie}

Цягнікі з Менску ў Анапу, Мінводы і Адлер накіроўвалі на ўчастку Харкаў–Растоў праз Купянск, Валуйкі, Ліскі, у выніку чаго працягласць маршрутаў істотна павялічылася. Гэткія захады беларускі бок прыняў на падставе тэлеграмы Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны.

АК, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў