Як гаворыць цела: танцавальны тэатр «Skvo’s Dance Company» паказаў тры прэм’еры


Тэатр без адзінага слова. Ужо звычная канцэпцыя ў новай інтэрпрэтацыі. Прэм’ера адразу трох новых імпрэзаў ад «Skvo’s Dance Company» сабрала аншлаг у Новым драматычным тэатры ў Менску.

Інсцэнізацыя «9 клетак» – аўтарства Ганны Корзюк, якая ў тэатр прыйшла з гімнастыкі.

{movie}Без словаў пра галоўнае: танцавальны тэатр «Skvo’s Dance Company» паказаў тры прэм’еры |right|17145{/movie}

ГАННА КОРЗЮК, ХАРЭОГРАФ-ІНСЦЭНІЗАТАР:

«Я чытала кнігу Хульё Картасара “Гульня ў класікі”. Там не пра класікі, вядома. Я ўзяла адтуль адну з лініяў, або хутчэй асацыяцыю. Плюс мае думкі – і гэта склалася ў такую ідэю».



Іншы спектакль – «Бардо» – танцавальнае ўвасабленне роздумаў пра жыццё і смерць Вольгі Скварцовай, якая, апроч дзейнасці ў «Skvo’s Dance Company», яшчэ і акторка Купалаўскага тэатру ды кіраўніца тэатру «D.O.Z.SK.I».

ВОЛЬГА СКВАРЦОВА, ХАРЭОГРАФ-ІНСЦЭНІЗАТАР «SKVO’S DANCE COMPANY»:

«Разабрацца, хто я, як дачыняцца з людзьмі, што ёсць смерцю – добра гэта ці дрэнна, ці можа гэта наогул пазітыўны момант, можа там наогул лепш?..»



Іншыя тэмы: У Менску адкрылася выстава графікі польскіх мастакоў Барбары Тыткі ды Марціна Бяласа. У Горадні прэзентавалі 2 новыя нумары альманаха «Горад святога Губэрта». У нью-ёркскім музеі «Whitney» адкрылі рэтраспектыўную выставу «караля кітчу» Джэфа Кунза.

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў