Дзяўчаты як сцягі. Удзельніцы самадзейнага хору ў афіцыйных колерах (фотафакт)


Арыгінальныя строі пашылі сабе спявачкі з самадзейнага хору «Belajarusija». «Патрыятычныя» касцюмы вельмі нагадваюць палотнішчы афіцыйнага сцяга Беларусі.



Аматарскі хор «Belajarusija» на запрашэнне беларускай амбасады ў Аўстрыі часта выступае ў Вене. Калектыў, які мае прадстаўляць беларускую культуру за мяжою, не цураецца таксама выконваць песні па-расейску.

Відэа выканання хорам «Belajarusija» расейскай песні «Коробушка» ў Вене.

{movie}Відэа выканання хорам «Belajarusija» песні «Коробушка» ў Вене|right|17144{/movie}

Сёлета хор мае ўзяць удзел у харавым конкурсе ў Рызе, дзе пазмагаецца за перамогу ў катэгорыі «фальклор», падае старонка калектыву ў «Фэйсбуку». У 2011 годзе хор стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу харавога спеву, які праходзіў у Грацы (Аўстрыя). У 2012 годзе калектыў узяў Гран-пры на фестывалі «Psallite Deo» ў Польшчы.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў