Музыкі падтрымалі ініцыятыву за вуліцу Барадуліна


Назваць адну з менскіх вуліцаў іменем Рыгора Барадуліна – такую ініцыятыву падтрымалі беларускія музыкі, а распачалі – Арт-сядзіба і Таварыства Беларускай мовы.

У найбліжэйшую нядзелю ў сталічным клубе «Графіці» гурты «Re1ikt», «Leibonik band» i «Tezaurus» адыграюць канцэрт у падтрымку гэтай ідэі. Далучыцца да ініцыятывы можна, падпісаўшы ліст да Савету Міністраў на старонцы Арт-сядзібы. Аўтары звароту просяць улады таксама ўсталяваць мемарыяльную шыльду на доме, дзе жыў паэт, ды стварыць музей Барадуліна.

Выбітны паэт і намінант на Нобелеўскую прэмію пайшоў з жыцця ў сакавіку, яму было 79 гадоў.

{movie}Музыкі падтрымалі ініцыятыву за вуліцу Барадуліна |right|17128{/movie}

Іншыя навіны: Музей «Моўрытсгёйс» у Гаазе хутка адчыніць дзверы пасля рэканструкцыі. «Гарлачыкі» Клёда Манэ прадалі на аўкцыёне за $ 54 млн.

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў