Расейскія дэсантнікі ў Менску


Жаўнеры 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі возьмуць удзел у парадзе з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі.

Акрамя расейскіх дэсантнікаў у парадзе будуць удзельнічаць расейскія верталёты Ка-52 і бамбардыроўшчыкі Су-34. У авіяпарадзе будзе удзельнічаць 40 паветраных судоў.

Расейскія верталёты ды самалёты зараз знаходзяцца на аэрадроме Мачулішчы пад Менскам.

Нагадаем, што сёлета з’явілася паведамленне пра ўдзел у святочным парадзе ў Менску расейскіх стратэгічных бамбардыроўшчыкаў В-2 і В-52. Мінабароны Беларусі адмовілася каментаваць гэтую інфармацыю.

ЮВ паводле БелаПАН

Стужка навінаў