Беларускае войска атрымае на ўзбраенне беспілотнікі «Грыф-1»


Мінабароны Беларусі рыхтуецца да закупак комплексу беспілотнай паветранай разведкі і назірання «Грыф-1», вытворчасці 558-га авіяцыйнага рамонтнага завода (Баранавічы), паведамляе «Іnterfax.by».

1330072049_robot_grif_1

Рашэнне аб прыняцці на ўзбраенне беларускага войска беспілотнага комплексу будзе прынята ў канцы 2014 года. Зараз праводзіцца яго мадэрнізацыя. «Плануецца павялічыць працягласць палёту «Грыф-1» з 4 да 6-8 гадзін», – патлумачыў прадстаўнік баранавіцкага заводу Павал Пінігін.

Ўзлёт і пасадка апарата «Грыф-1» выконваюцца як з дапамогай катапульты, так і традыцыйным для самалётаў метадам. Кіраванне палётам можа ажыццяўляцца па каардынатах, што перадаюцца з зямлі, і па загадзя складзеным маршруце. Беспілотнік здольны выконваць задачы ў дзень і ноч у розных кліматычных умовах.

Больш на тэму: Лукашэнка запатрабаваў стварыць у Беларусі машыны, каб наносіць непапраўную шкоду суперніку

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары