Фота «Белсату» сярод найлепшых здымкаў года


Фотаздымак, зроблены на замову «Белсату» пад сценамі гарадзенскай турмы, заняў 1 месца ў катэгорыі «Навіны» конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2014».

Фота зрабіў незалежны фотакарэспандэнт Аляксандр Саенка раніцаю 28 жніўня 2013 года, калі з турмы вызваліўся палітычны зняволены і лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч. З вечара пад сценамі гарадзенскай турмы ягонага вызвалення чакалі сваякі, сябры, паплечнікі з Менску і Горадні – каля 50 чалавек.

Фатографу ўдалося зняць надзвычай шчымлівы і экспрэсіўны момант – былы палітвязень узяў за руку сваю жонку Анастасію.

Адмысловы фотарэпартаж быў апублікаваны на інтэрнэт-старонцы «Белсату».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў