Пуцін просіць скасаваць дазвол на выкарыстанне расейскага войска ва Украіне


Прэзідэнт Расеі звярнуўся ў Савет Федэрацыі з просьбаю скасаваць ранейшы дазвол на выкарыстанне войскаў ва Украіне, паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў. Гэтае рашэнне Пуцін прыняў на фоне пагрозаў Захаду ўвесці дадатковыя – сапраўды дзейныя санкцыі супраць расейскай эканомікі.

Барак Оўбама папярэдзіў Уладзіміра Пуціна пра магчымасць увядзення дадатковых санкцыяў. Тэлефонная размова двух прэзідэнтаў адбылася ўчора. Оўбама запатрабаваў ад Пуціна спыніць пастаўкі зброі ды іншае падтрыманне сепаратыстаў на Данбасе. «Прэзідэнт заклікаў прэзідэнта Пуціна аказаць ціск на сепаратыстаў, каб тыя прынялі замірэнне ды спыніць паток зброі праз мяжу», – гаворыцца на сайце Белага Дому.

Уладзімір Пуцін атрымаў ад Савета Федэрацыі дазвол на выкарыстоўванне войска на тэрыторыі Украіны ў разгар Крымскага крызісу, праз тыдзень пасля таго як Януковіч афіцыйна перастаў быць прэзідэнтам Украіны.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў