У Беларусі з'явіцца антынаркатычная камісія


Палата прадстаўнікоў збіраецца прыняць «рэвалюцыйны» законапраект аб барацьбе з абаротам наркотыкаў.

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі распрацавала пакет паправак да законаў аб барацьбе з абаротам наркатычных сродкаў.

26 чэрвеня законапраект можа быць прыняты ўжо ў першым чытанні, «мы ў добрым сэнсе робім рэвалюцыю», паведаміў БелаПАН дэпутат Вадзім Дзевятоўскі.

Папраўкі прадугледжваюць больш жорсткую крымінальную адказнасць за продаж наркотыкаў і псіхатропных рэчываў непаўнагадовым, а таксама за выраб наркотыкаў у лабараторных умовах. Акрамя таго, будзе ўведзеная адміністрацыйная адказнасць за ўжыванне псіхатропных рэчываў. Аўтары законапраекту пашыраюць паняцце «аналагі наркотыкаў», што на іх думку дазволіць мінімалізаваць абарот г. зв. легальных наркотыкаў.

{movie}Менская “фабрыка” па вытворчасці спайсу|right|17110{/movie}

Гэтым жа законапраектам прадугледжана стварэнне спецыяльнай антынаркатычнай міжведамаснай камісіі, якая будзе займацца вызначэннем стратэгіі барацьбы з наркотыкамі.

Глядзіце таксама: З транзіцёра – у спажыўцы. Наркатычныя рэчывы ўжо не толькі праходзяць праз нашую краіну, але і асядаюць тут. У Беларусі імкліва расце попыт на моцныя наркатычныя хімічныя рэчывы, што паступаюць з Азіі.

ЮВ паводле БелаПАН

Стужка навінаў