ЕЗ забараніў імпарт тавараў з Крыму


Каб трапіць на еўрапейскі рынак, крымскія вытворцы будуць вымушаныя атрымаць сертыфікат ад афіцыйнага Кіеву.

Забарона на імпарт уведзеная спецыяльным дакументам, ў якім адзначаецца, што «тавары з Крыму і Севастопалю не могуць быць імпартаваныя ў Еўрапейскі звяз».

Рашэнне было прынятае 23 чэрвеня падчас сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў у Люксембургу, паведаміў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більдт.

«Міністры замежных спраў ЕЗ абмеркавалі магчымасць выкарыстання чарговых сродкаў супраць незаконнай акупацыі», – напісаў шведскі дыпламат у сваім «Тўітэры».

Апроч забароны на імпарт, у прынятым дакуменце, прадугледжана забарона на прадстаўленне паслугаў фінансавання і страхавання, звязаных з пастаўкамі крымскіх тавараў, якія перш чым трапіць на еўрапейскія рынкі павінны прайсці сертыфікацыю ў Кіеве. «Тавары з Крыму і Севастопалю, якія атрымаюць сертыфікат паходжання ад украінскіх уладаў, могуць па-ранейшаму быць імпартаваныя ў ЕЗ», – гаворыцца ў дакуменце.

Варта адзначыць, што з 23 красавіка Еўрапейскі звяз скараціў мытныя пошліны (некаторыя адмяніў) на большую частку ўкраінскіх сельскагаспадарчых тавараў. Бязмытны ўвоз гэтай прадукцыі стане магчымы з 1 лістапада. Прагназуюць, што да гэтага моманту пачне дзейнічаць пагадненне аб асацыяцыі і свабодным гандлі паміж Украінай і ЕЗ.

ЮВ паводле interfax.by

Стужка навінаў