Алесь Бяляцкі – пра ад'езд і ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах


Прэс-канферэнцыя вызваленага з-за кратаў кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага ў цытатах.

Палітзняволенага Алесь Бяляцкага ў суботу вызвалілі па амністыі. Сёння ён даў прэс-канферэнцыю ў Менску.

Чытайце таксама: Алесь Бяляцкі вызвалены па амністыі: першае фота і відэа на волі.

Пра ад’езд

«З’язджаць не збіраюся, мне тут камфортна. Калі выбіраешся на Захад, ты там не ў сваёй талерцы. Можа ёсць сэнс там вучыцца […] але жыць трэба на сваёй зямлі».

Пра жыццё ў калоніі

«Перад тым, як мяне прывезці, атрад ачысцілі ад тых, хто быў падпісаны на «Народную волю».

«Калі чалавек пагаворыць з табой, ён пасля знікае».

«Усяго перавялі некалькі дзясяткаў чалавек у іншыя атрады, былі і іншыя пакаранні. Іншыя цябе шугаюцца».

За час знаходжання ў няволі стаў «прафесійным упакоўшчыкам». «Апошні заробак я атрымаў Br 12 тыс. А было па-рознаму, то 300 тысяч…»

Пра намер стаць прэзідэнтам

«Я не хацеў бы стаць прэзідэнтам. Нарадзіўся ў Расеі, а па нашай Канстытуцыі [кандыдат. – belsat.eu] мусіць нарадзіцца ў Беларусі. Грамадская праца значна больш актуальная, чым палітычныя кампаніі і структуры, якія ёсць цяпер. Шырокі грамадскі рух – вось што трэба на сённяшні дзень развіваць. У нас ёсць багата кандыдатаў на прэзідэнта».

Беларусізацыя расейскай сітуацыі адбываецца проста на вачах. Расея – усё ж еўрапейская краіна і я спадзяюся, што ў перспектыве яна далучыцца да Еўропы.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў