10 украінскіх вайскоўцаў вызваленыя з палону баевікоў


За мінулы тыдзень на свабоду выйшлі 10 украінскіх сілавікоў, якія трапілі ў рукі рушэнцаў на Данбасе ў розны час. Пра гэта паведамляецца на афіцыйнай старонцы абароннага ведамства ў „Facebookу”.

Падрабязнасці здзелкі невядомыя, аднак у ведамстве ўдакладняюць, што „перамовы па іх вызваленні вяліся на розных узроўнях”. Раней тэрарысты заяўлялі пра намеры абмену ваенных на сваіх затрыманых прыхільнікаў.

У бліжэйшы час чакаецца вызваленне лётчыцы Надзеі Саўчанка, якая ўваходзіла ў склад дабравольніцкага фармавання „Айдар”. Тэрарысты лічаць Саўчанку дасведчаным снайперам. 18 чэрвеня батальён быў разбіты, патрапіўшы ў засаду баевікоў падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі ў Луганскай вобласці. Паводле некаторых СМІ, у палон да баевікоў, трапілі восем байцоў.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары