Ізраільскія жаўнеры разграмілі офіс прапагандысцкага тэлеканала «Russia Today»


Вайскоўцы шукалі трох навучэнцаў габрэйскай рэлігійнай школы, зніклых больш за тыдзень таму.

Атрад ізраільскіх ваенных ўварваўся ў будынак штаб-кватэры кампаніі Palmedia ў горадзе Рамала, дзе размяшчаўся офіс арабскай рэдакцыі «Russia Today», а таксама шэрагу арабскіх выданняў.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў ноч на суботу, 21 чэрвеня, аднак тэлеканал паведаміў пра гэта толькі цяпер. Падчас нападу былі выбітыя дзверы, паламаная мэбля, а таксама канфіскаваныя абсталяванне і архіў тэлеканала.

На дадзены момант у горадзе Рамала працягваецца рэйд ізраільскіх ваенных па пошуку трох навучэнцаў габрэйскай рэлігійнай школы. Па справе аб выкраданні падлеткаў былі затрыманыя каля 240 чалавек, большасць – сябры групоўкі ХАМАС.

«Russia Today» пра падзеі ўва Украіне.

Расея пачала маштабныя ваенныя вучэнні

ЮВ паводле lenta.ru

Стужка навінаў