Расея пачала маштабныя вайсковыя вучэнні


Мінабароны РФ перакідвае падраздзяленні Цэнтральнай вайсковай акругі на палігоны.

Як паведамляе «Інтэрфакс», у перакідцы задзейнічана звыш 40 самалётаў Ан-124 «Руслан», Іл-76, Ан-22 і Ан-26.

Чытай таксама: Расея плануе размясціць у Беларусі стратэгічныя бамбардыроўшчыкі (дапоўнена)

Падраздзяленне паветрана-дэсантных войскаў высунуліся на аэрадромы. Некаторыя злучэнні і воінскія часткі сваім ходам дабіраюцца да палігонаў Юргінскі, Чэбаркульскі, Тоцкае.

Акрамя ВПС РФ у вучэннях прымаюць удзел і сухапутныя войскі. У прыватнасці, танкавыя і зенітныя ракетныя злучэнні Цэнтральнай вайсковай акругі (ЦВА) завяршаюць пагрузку на чыгуначныя платформы.

Прэзідэнт Расеі і вярхоўны галоўнакамандуючы Уладзімір Пуцін вырашыў правесці раптоўную комплексную праверку баявой гатоўнасці ўсяго складу ЦВА.

У «праверцы» задзейнічана блізу 65 тысяч вайскоўцаў усіх відаў і родаў войскаў, паведамляе «РИА Новости».

Раптоўная комплексная праверка пачалася напярэдадні і будзе працягвацца да 28 чэрвеня.

Як паведамляецца, мэтай праверкі з’яўляецца ацэнка гатоўнасці войскаў да дзеянняў у крызісных сітуацыях, якія пагражаюць ваеннай бяспецы Расеі.

З 9 па 20 чэрвеня ў Балтыйскіх краінах – Латвіі, Літве, Эстоніі – праходзілі вучэнні НАТА Saber Strike-2014 (“Удар шаблі»). У вучэннях прынялі ўдзел больш за 4800 вайскоўцаў з 10 краін.

Чытай таксама: Беларусы едуць на вайну

Разам з тым у Дзярждэпартаменце ЗША заявілі, што Расея засяродзіла танкі і артылерыю на мяжы з Украінай, што можа быць выкарыстана тэрарыстамі.

Міністр унутраных спраў Украіны публікуе доказы паставак сепаратыстам расійскай тэхнікі.

{movie}Расейская тэхніка ў Луганску|right|17105{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў