Шосты палец – не праблема! З пяццю – пачуваюцца тут няёмка (відэа)


У выпадку, калі зборная Бразіліі атрымае свой шосты Кубак свету на чэмпіянаце па футболе, сям’я да Сіўва зможа паказаць гэты вынік на пальцах адной рукі – усе яны шасціпалыя!

{movie} Шосты палец не праблема! |right|17104{/movie}

СІЛВІЯ САНТУШ ДА СІЎВА, БАБУЛЯ:

“Мой бацька заўсёды глядзеў на гэта як нешта натуральнае, і для нас людзі з пяццю пальцамі – не нармальныя. Напрыклад, мой унук, які мае пяць пальцаў, пачуваецца выключаным з сям’і”.

Чатырнаццаць чальцоў сямейства да Сіўва жывуць недалёка ад сталіцы Бразіліі. Іхнае рэдкае генетычнае адхіленне, зарэгістраванае яшчэ ў прабабкі, завецца полідактылія. Шосты палец цалкам выконвае свае функцыі, а 15-гадоваму Жуану дэ Асіс да Сіўва, які марыць стаць брамнікам, нават дапамагае лепш утрымліваць мяч!

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў