Труп украінскага афіцэра – $1000, шараговага – $300


Расейскі найміт, затрыманы пад Славянскам – пра расцэнкі «фээсбэшнікаў».

Грамадзянін Расеі, затрыманы пад Славянскам прызнаўся, што быў завербаваны ФСБ РФ. Найміт прыехаў на Данбас каб зарабіць на вайне. Паводле яго за забітага ўкраінскага афіцэра расейскія спецслужбы былі гатовыя заплаціць $1000, а за галаву шараговага жаўнера давалі $300. На відэа мужчына просіць прабачэння: «Я не веру у гэтую вайну. Асуджаю Пуціна. Мы ўсе хрысціяне, браты. Прабачце мяне».


ЮВ паводле censor.net.ua

Глядзі таксама
Каментары