90 гадоў Быкаву: артыкулы і рэцэнзіі пісьменніка ўпершыню сабралі ў адным томе.


Музей-дача Васіля Быкава адкрылася пад Менскам, у Ждановічах, з нагоды 90-годдзя з дня народзінаў пісьменніка. Наведнікі змогуць нібыта пабываць у Быкава ў гасцях: мэбля і малюнкі на кухні, што намаляваў сам пісьменнік, – у некранутым стане.

{movie}Музей-дача Васіля Быкава адкрылася пад Менскам|right|17079{/movie}

Праўда, удаву Васіля Быкава Ірыну на адкрыццё музею не запрасілі, хоць яна бясплатна перадала дачу дзяржаве. Спадарыня Быкава ў дзень народзінаў мужа пабывала на прэзентацыі 10-га тому збору ягоных твораў. Без яе выданне наўрад ці мела б шанец з’явіцца: Ірына Быкава захоўвала ўсе матэрыялы, звязаныя з ейным мужам, і перадала іх Сяргею Шапрану, які ўкладаў зборнік.

БАРЫС ПЯТРОВІЧ, СТАРШЫНЯ САЮЗУ ПІСЬМЕННІКАЎ:

«Тут сабраныя ягоныя артыкулы, рэцэнзіі, прадмовы да кніжак. У такім кантэксце гэта друкуецца ўпершыню. Гэта мусіць быць вельмі цікава чытачам, бо гэта той Быкаў, які заставаўся па-за мастацкімі творамі, па-за кнігамі, якія выходзілі».

На прэзентацыі гучалі словы спадзеву, што дзяржава будзе выказваць большую павагу да асобы пісьменніка. На ўсю Беларусь пакуль ёсць адна вуліца Быкава. У Менску няма помніку пісьменніку. А за графіці з ягоным партрэтам напярэдадні некалькі сталічных падлеткаў атрымалі штраф.

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў