Віцебскім медыкам прапанавалі скінуцца на абсталяванне для анкалагічнага дыспансера


Кіраўніцтва больніцы запэўнівае, што тут няма ніякага прымусу.

Віцебскае абласное кіраўніцтва аховы здароўя і абласны прафсаюз медыкаў прапануе дапамагчы набыць «Віцебскаму абласному клінічнаму анкалагічнаму дыспансеру» абсталяванне, якое дапамагае дыягнастыраваць рак на ранняй стадыі. Апарат які быў ў больніцы сапсаваўся. А бюджэтных сродкаў яго набыццё не хопіць, тлумачыць галоўны ўрач анкалагічнага дыспансера Анжэла Тамчына.

Копія дакумента з прапановай пералічыць у Дзень медыка частку свайго дзённага заробку на патрэбы дыспансера, трапіла у рэдакцыю «Народных навінаў Віцебска».

Галоўны ўрач медустановы кажа, што такая акцыя – вымушаны крок. Гэта дыягнастычнае абсталяванне і ім могуць карыстацца ўсе жыхары воблаці.

На рахунак анкадыспансера кіарўнікам медустаноў прапануецца пералічыць па 100 000 руб., урачам па 50 000, сярэдняму персаналу 25 000, а малодшаму 10 000 руб.

get_img

Цікава, што на копіі дакументу, які трапіў у рэдакцыю «Народных навінаў Віцебску» алоўкам напісаныя крыху меншыя сумы, якія маюць ахвяраваць на дыспансер віцебскія медыкі.

ЮВ паводле onliner.by

Стужка навінаў