«Radiohead» і Адэль заблакуюць на «YouTube»


Кліпы «Radiohead», «Arctic Monkeys» і спявачкі Адэль будуць заблакаваныя для карыстальнікаў папулярнага відэахостынгу «Youtube». Усё праз новыя правілы кампаніі, якая запускае платны сэрвіс – музычныя падпіскі.

Гаворка ідзе пра YouTube Music Pass – сэрвіс, які дазволіць за сімвалічную плату праглядаць відэа і слухаць музыку, у тым ліку ў оф-лайне, піша Financial Times. Тэсты сэрвісу пачынаюцца ўжо зараз, а запуск запланаваны на канец лета.

На думку стваральнікаў праекту, сэрвіс павінен прыцягнуць новых карыстальнікаў ды павялічыць прыбытак кампаніі. Магчымасць бясплатнага праслухоўвання захаваецца, але з рэкламай.

Найбуйнейшыя лэйблы (Warner, Sony, Universal) ужо падпісалі дамову, аднак частка незалежных гуказапісвальных кампаній пакуль трымаюць пазіцыі і адмаўляюцца прынімаць новаўвядзенні.

Калі кампраміс паміж лэйбламі і відэахостынгам ня будзе знойдзены, то іх кантэнт, у тым ліку канцэрты і акустычныя выступы, будзе заблакаваны ў самы бліжэйшы час. Відэакліпы ўсё ж можна будзе глядзець на канале Vevo.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў