Беларусь – 92-я ў рэйтынгу міралюбных краінаў


«Рэйтынг міралюбнасці краін свету 2014 года» прадставіў Інстытут эканомікі і міру. Даследнікі вывучылі ўзровень гвалту ўнутры 162 дзяржаваў і агрэсіўнасць іх знешняй палітыкі. За год наша краіна палепшыла паказнік на 4 пазіцыі.

Агулам з 2008 года свет стаў менш міралюбным на 4%. За гэты час 111 краінаў сталі больш агрэсіўнымі і нестабільнымі, тады як толькі 51 краіна палепшыла свае паказнікі.

Найбольшая варожасць зафіксавана ў Паўднёвым Судане, Афганістане і Сірыі. Самая мірная – Ісландыя. У топ-5 самых спакойных дзяржаў таксама увайшлі Данія, Аўстрыя, Новая Зеландыя і Швейцарыя.

Беларусь за год паднялася з 96-й пазіцыі ў рэйтынгу на 92-е месца. Яшчэ ў 2012 годзе наша краіна займала толькі 109-е месца са 158 краінаў. На такі вынік паўплывала зніжэнне агульнага ўзроўню злачыннасці.

У індэксе міралюбнасці Беларусь абышла сваіх суседак Украіну (141) ды Расею (152), рэйтынг якіх пагоршыўся праз ваенны канфлікт і высокі ўзровень гвалту ў краіне.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў