У Іраку баевікі захапілі старыя склады з хімічнаю зброяй часоў Садама Хусэйна


Баевікі-суніты з групоўкі «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта» захапілі завод «Аль-Мутанна», на якім з часоў Садама Хусэйна захоўваюцца матэрыялы для вытворчасці атрутных газаў. Аб’ект размешчаны ў 72 кіламетрах ад ірацкай сталіцы.

Яшчэ ў 1980-х гадах на прадпрыемстве выраблялі нервова-паралітычныя газы – зарын і ві-экс. На складах завода і цяпер захоўваюцца матэрыялы для вырабу хімічнай зброі.

Вашынгтон выказаў занепакоенасць захопам цэнтру, аднак амерыканскія ваенныя лічаць, што тэрарысты не змогуць выкарыстаць матэрыялы: яны старыя і цяжка паддаюцца транспартаванню.

Баевікі суніцкай радыкальнай групоўкі «Ісламскі дзяржава Ірака і Леванта» вось ужо больш за тыдзень захопліваюць стратэгічныя аб’екты і населеныя пункты. Пад іх кантролем знаходзіцца ўжо трэць Іраку. Цяпер экстрэмісты рыхтуюцца да наступу на Багдад.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары