Украіна зачыніла мяжу з Расеяй


Украінскія сілавікі завяршылі аперацыю па перакрыцці ўкраінска-расейскай мяжы, сцвярджае спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў.

Пра частковае закрыццё мяжы стала вядома яшчэ 4 чэрвеня. Рашэнне аб забеспячэнні дадатковага ўзроўню абароны межаў прынята да поўнай стабілізацыі сітуацыі на Данбасе і спынення падтрымання тэрарыстаў з боку Расеі.

Раней выканальнік абавязкаў міністра абароны Украіны Міхаіл Каваль заяўляў, што памежнікі ў бліжэйшыя дні створаць там буферную зону, якая цяпер у некаторых месцах кантралюецца рушэнцамі.

За мінулыя содні падчас баявых сутыкненняў у раёне населеных пунктаў Ямпаль і Закотное, што ў Данецкай вобласці, знішчана каля 300 баевікоў, паведаміў кіраўнік украінскага гурта інфармавання па сілавой аперацыі Уладзіслаў Селязнёў. Сепаратысты аправяргаюць гэтую інфармацыю. Страты ўкраінскіх вайскоўцаў 7 загінулых і 30 параненых.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары