Альбом «J:морс», што пайшоў з малатка, – у сеціве


Альбом гурта J:морс цяпер можа паслухаць кожны. Зборнік невядомых кампазіцыяў даступны да праслухоўвання і сцягвання на старонцы гурта – jmors.by. Альбом трапіў у сеціва са згоды ўладальніка яго адзінага асобніка Сяргея Ждановіча з кампаніі Digital Gravitation.

{movie}Альбом «J:морс», што пайшоў з малатка, — у сеціве |right|17064{/movie}

Прадстаўніцтва фірмы, што распрацоўвае мабільныя праграмы для дзяцей, пастанавіла набыць дыск за 25 мільёнаў рублёў на дабрачынным аўкцыёне, прыбытак з якога цалкам пайшоў на тэрапію для 6-гадовага Стаса Кірылава, які нарадзіўся з шматлікімі паталогіямі.

Іншыя навіны: У Швейцарыі адкрыўся кірмаш мастацтва «Art Basel». У гомельскай галерэі Вашчанкі працуе выстава Алеся Квяткоўскага. У пракат выйшла камедыя з Катрын Дэнёў «Па цыгарэты». Кнігі Ф. Скарыны перадалі ў дар дыпламатам.

Марына Вашкевіч, belsat.eu

https://youtu.be/UhCqCHAf9T0

Глядзі таксама
Каментары