Кеды і шпількі – забараніць!


https://youtu.be/nmwnowikUDs
Зручныя лёгкія кеды ці модныя чаравічкі на абцасах? Што лепш насіць, цяпер вырашаюць не самыя людзі, а палітыкі. Дэпутат расейскай Дзяржаўнай думы прапанаваў забараніць балеткі, кеды і шпількі.

Больш за тое, рызыкуюць застацца без любімага абутку не толькі расейцы, але і беларусы. Дэпутат Алег Міхееў просіць уключыць новыя патрабаванні да абутку ў тэхнічны рэгламент Мытнага саюзу, у які і ўваходзіць нашая краіна. Паводле палітыка, абутак на плоскай падэшве і высокіх абцасах небяспечны для здароўя грамадзянаў.

{movie}Кеды і шпількі — забараніць! |right|17062{/movie}

Жыхары Магілёва:

“Я не лічу, што гэты абутак шкодзіць здароўю. Ёсць балеткі вельмі зручныя, як і платформы. І шпількі! Як гэта дзяўчаты могуць хадзіць без шпілек?! Я не ўяўляю, у чым тады хадзіць?”
“Для пэўнай сітуацыі я патрабую шпількі, для пэўнай – балеткі: вельмі зручныя. А як спорт без кедаў?”
“У нас вельмі шмат небяспечнага. Калі мы пачнем усё пералічваць, то можна закрыць і паветра – яно небяспечнае ў нас”.
“Хай народ ходзіць у тым, у чым яму зручна хадзіць”.

Дэпутат жа Дзярждумы, які прапанаваў разуць адразу 170 мільёнаў чалавек, сам любіць апранацца. Так, напрыклад, Міхееў моднічае ў форме фашысцкага адмірала. Абутковую ж прапанову расейскага модніка, на якога да таго ж узбуджаная крымінальная справа за махлярства, разгледзіць Еўразійская эканамічная камісія.

І гэта станецца другою спробаю забараніць папулярныя прадметы гардэробу. У Мытным саюзе ўжо нельга вырабляць сінтэтычныя карункавыя майткі. З продажу прыгожая бялізна мае знікнуць з наступнага месяца.

Пакуль палітыкі будуць думаць, як распрануць насельніцтва, прадпрымальнікі будуць вынаходзіць новыя спосабы абуць дзяржаву. І, можа, замест карункавых майткоў з’явяцца карункавыя кеды ці майткі на абцасах?

Вольга Старасціна, “Белсат”

Глядзі таксама
Каментары