«Гатовы слухаць і разумець»: Фэліпэ VI – новы кароль Іспаніі


Наследнік іспанскага трону Фэліпэ VI сёння афіцыйна стаў новым каралём, прыняўшы прысягу на канстытуцыі.

Новы манарх паабяцаў быць годным кіраўніком дзяржавы, «гатовым слухаць і разумець», а таксама заўсёды абараняць інтарэсы грамадства.

{movie}«Гатовы слухаць і разумець»: Фэліпэ VI — новы кароль Іспаніі |right|17065{/movie}

Цырымонія прысягі Фэліпэ VI праходзіла ў кангрэсе дэпутатаў у Мадрыдзе. У чацвер ён прыняў паўнамоцтвы ад свайго бацькі Хуана Карласа, які не прыехаў на ўрачыстасць. Цяпер ужо былы кароль наклікаў на сябе нямала крытыкі, калі адправіўся ў Афрыку паляваць на сланоў на фоне жорсткага эканамічнага крызісу ў краіне.

Хуан Карлас дабравольна адрокся ад пасады 2 чэрвеня. Сваё рашэнне ён патлумачыў тым, што настаў час даць дарогу маладому пакаленню. Па дадзеных шэрагу іспанскіх СМІ, сапраўдныя прычыны звязаныя са станам яго здароўя. У 2012 годзе манарх зламаў сцягно. З тых часоў ён перанёс не менш за 10 аперацый.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў