У 90-годдзе Васіля Быкава ў Горадні ненадоўга адчынілі музей ягонага імя


Васіль Быкаў пражыў у Горадні прыблізна 30 гадоў, аднак у месце не чуваць гучнага святкавання 90-годдзя пісьменніка. Адзіны напамін – імпрэза памяці класіка ў музейным пакойчыку, які яму прысвечаны.

Гарадзенскі музей Васіля Быкава зараз месціцца ў невялікім памяшканні, якое адчынена толькі па панядзелках ды серадах ад 14:00 да 16:00. Нават у Дзень нараджэння класіка ў яго можна было трапіць толькі падчас адмысловай імпрэзы. Калі карэспандэнты «Белсату» намагаліся сфатаграфаваць музей, жанчына, якая яго зачыняла, забараніла рабіць здымкі. Маўляў, без адказнага за пакой гэта немагчыма.

{movie}Забыты прарок |right|17061{/movie}

Музей паўстаў з ініцыятывы ветэрана Мікалая Мельнікава, які памёр восенню 2012 года.

Настасся Фрода, belsat.eu

Стужка навінаў