Мірныя прапановы пад залпы гарматаў


Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў пра канец антытэрарыстычнае аперацыі – то бок спыненне агню з украінскага боку, каб даць мажлівасць баевікам скласці зброю, а расейскім наймітам – пакінуць краіну. Адначасова Украіна купляе каля тысячы бронетранспарцёраў. Падобна на тое, што мала хто верыць у мірнае ўрэгуляванне канфлікту.

{movie}Хочаш міру – рыхтуйся да вайны|right|17042{/movie}

Не дадаў спадзеваў на хуткі мір і ўчорашні выбух на газаправодзе Урэнгой–Ужгарад. Ва Украіне падзею ўжо паспелі назваць дыверсіяй з мэтаю дыскрэдытаваць дзяржаву як надзейнага бізнес-партнёра.

У Расеі прадстаўнікі „Газпрому” тлумачаць выбух імавернаю зношанасцю сістэмы ды заяўляюць, што газаправод працуе.

Тым часам, як версіі ўкраінскага і расейскага бакоў разыходзяцца, супольную мову паспрабавалі знайсці прэзідэнты дзвюх краінаў у тэлефоннай размове, заініцыяванай Парашэнкам. Падчас гутаркі абмеркавалі магчымасці ўрэгулявання канфлікту ў Данецкай і Луганскай вобласцях. Гэткі дыялог – першасны крок у мірным плане ўкраінскага прэзідэнта.

А перамовы на найвышэйшым узроўні пакуль не забяспечылі самага галоўнага – міру на Данбасе: у Славянску і Краматорску надалей гучаць выбухі, а паводле апошніх звестак, расейскія войскі зноўку актыўна сцягваюцца да ўкраінскай мяжы.

Глядзіце больш – у сюжэце Алеся Кіркевіча.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў