Не далі намаляваць партрэт – паўстала графіці (фотафакт)


На месцы зафарбаванага камунальнікамі вулічнага партрэта Васіля Быкава ў Менску нехта зрабіў графіці-напамін.

Вулічныя мастакі з Віцебску на запрашэнне суполкі «Signal» учора спрабавалі намаляваць партрэт Васіля Быкава да ягонага 90-годдзя на трансфарматарнай будцы ў раёне сталічнай плошчы Перамогі. Аднак задуму яны выканалі напалову – праз некаторы час іх забрала міліцыя. Суд Партызанскага раёну прызнаў усіх чатырох вінаватымі ў наўмысным пашкоджанні маёмасці і пакараў іх штрафамі ў памеры 30 базавых велічыняў (Br 4,5 млн).

Раніцаю недамаляваны партрэт зафарбавалі камунальнікі. Сёння ж на трансфарматарнай будцы з’явіўся напамін пра яго – сіняю фарбаю нехта напісаў: „Тут быў Васіль Быкаў”.

„Смела і дзёрзка”, – каментуюць інтэрнаўты.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў