Ад сёння беларусы змогуць стварыць гаманец у «PayPal»


Паслугі папулярнай міжнароднай сістэмы плацяжоў «PayPal» ад 18 чэрвеня даступныя для фізічных асобаў і фірмаў з Беларусі. Інтэрнаўты два гады збіралі подпісы пад адпаведнай петыцыяй на партале change.org.

Беларусь заставалася адзінаю краінаю ў рэгіёне, у якой паслугі «PayPal» былі абмежаваныя. Інтэрнаўты сабралі амаль 8 тысячаў подпісаў пад петыцыяй да офісу плацежнай сістэмы з просьба распачаць паўнавартасную дзейнасць у Беларусі.

Цяпер беларусы змогуць не толькі аплочваць праз інтэрнэт тавары і паслугі з дапамогаю «PayPal», але і заводзіць уласныя гаманцы ды ў перспектыве пераводзіць электронныя грошы ў наяўныя. Калі да супрацы з «PayPal» далучыцца адзін з беларускіх банкаў, такімі паслугамі змогуць карыстацца і юрыдычныя асобы.

Сёння «PayPal» налічвае больш за 100 млн карыстальнікаў ды ахоплівае 193 краіны.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў