Працы Бэнксі вырвалі са сценаў і прададуць з малатка


Калі ананімнасць спрыяе папулярнасці. Восем працаў няўлоўнага Бэнксі выставяць на продаж на аўкцыёне ў Бэвэрлі Гілз. Дасюль гэтых працаў не бачыў амаль ніхто. Малюнкі, што з задумы меліся належаць гораду і гараджанам, пойдуць у прыватныя калекцыі, азалаціўшы іхных выпадковых гаспадароў.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|17041{/movie}

МАЙКЛ ДОЙЛ, АЎКЦЫЁН «ДЖУЛЬЕН’З»:

“Пасля таго, як Бэнксі стварыў гэтае графіці, уладальнік дому пабачыў малюнак і зразумеў, хто аўтар. Ён папрасіў у дзяржавы дазволу выразаць гэты кавалак сцяны і ўзнавіць яго за свае грошы. Улады гэтаму толькі ўсцешыліся, а ўладальнік працы аказаўся ў выйгранцы”.

Уладальнік графіці “Гангста-пацук” атрымае ад 20 да 40 тысяч долараў. Бэнксі намаляваў выяву на штрафным трохкутніку – такія выкарыстоўвае амерыканская паліцыя для няправільна прыпаркаваных аўтаў.

МАЙКЛ ДОЙЛ, АЎКЦЫЁН «ДЖУЛЬЕН’З»:

“На гэтым аўкцыёне прыцягвае магчымасць завалодаць працаю Бэнксі, створанай ім у публічнай прасторы. Ведаеце, часам ён малюе на палатне. Аднак гэтыя працы паўсталі на вуліцах у розных кутках свету”.

Арганізатары спадзяюцца, што найбольшы прыбытак прынясе выява “Выканаўца Марыячы” – аўтар намаляваў яе ў 2011-м, быўшы яшчэ невядомым. Яна можа пайсці нават за 200 тысяч долараў. Ці дастанецца частка дывідэндаў аўтару, не паведамляецца.

Іншыя навіны: у Магілёве зладзілі танцавальны марафон да ЧС па футболе. Этнограф Янка Крук адзначыў 60-годдзе ў коле сяброў і вучняў. У Чачэрску працуе выстава бабіцкіх абразоў.

МЛ/ Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў