Танкі часоў вайны ўдзельнічалі ў «палявой» рэпетыцыі (фотарэпартаж)


На адным з палігонаў Менску прайшла заключная «палявая» рэпетыцыя параду вайсковай тэхнікі да 3 ліпеня – Дня вызвалення Беларусі ад нямецкіх войскаў.



У рэпетыцыі ўзялі ўдзел дзве баявыя машыны – удзельніцы ІІ сусветнай вайны – танкі Т-60 і Т-38.

У вайсковым парадзе возьмуць удзел каля 4 тысяч вайскоўцаў і амаль 240 адзінак баявой тэхнікі. У небе над горадам пралятуць 50 самалётаў.

Шэсце традыцыйна адкрыюць сувораўцы. Затым перад трыбунамі пранясуць Сцяг Перамогі і штандары 1, 2 і 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў, якія ўдзельнічалі ў наступальнай аперацыі «Баграціён». Упершыню па праспекце Машэрава пройдзе калона партызан у адпаведнай экіпіроўцы з унікальнымі рарытэтнымі ўзорамі стралковай зброі часоў ІІ сусветнай вайны.

Фінальнай часткай вайсковага параду стануць канцэрт роты ганаровай варты і выступленне вайсковага аркестру.

У парадзе возьме ўдзел вайсковая тэхніка Узброеных сіл Расеі.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў