Расея плануе размясціць у Беларусі стратэгічныя бамбардыроўшчыкі (дапоўнена)


Масква хоча аднавіць парытэт сілаў на заходнім накірунку. Самалёты стануць адказам на размяшчэнне ў Заходняй Еўропе амерыканскіх бамбардыроўшчыкаў В-2 і В-52.

Паведамляе расейскі партал «Рolitikus.ru». Расейскія экіпажы Ту-160 возьмуць удзел у парадзе з нагоды Дня незалежнасці Беларусі. Пасля чаго перабазуюцца на адзін з беларускіх аэрадромаў, паведамляе расейскі партал са спасылкай на сваю ананімную крыніцу ў ВПС Расеі.

«Мы не даём каментарыяў адносна домыслаў, — заявіў БелаПАН начальнік прэс-службы Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Сяргей Кузьмянкоў. — Афіцыйнай інфармацыі па гэтым паведамленні мы не валодаем».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары