350 грамаў марозіва за 29 секундаў


У Менску паспрабуюць пабіць сусветны рэкорд па хуткаснаму паяданню марозіва.

Арганізатары спаборніцтва плануюць пабіць сусветны рэкорд. Чэмпіянат пройдзе ў тры этапы: вызначэнне гатункаў марозіва зачыненымі вачыма, паглынанне стандартнага марозіва на час і хуткаснае паглынанне за 30 секунд.

У 2006 годзе жыхар ЗША за гэты час з’еў 342 гр. марозіва. У 2012 годзе рэкорд амерыканца пабіў жыхар Літвы.

Спаборніцтва адбудзецца ў Менску 21 чэрвеня ў гандлёвым цэнтры Bonus (вул. Уладзіслава Галубка, 2).

ЮВ паводле БелаПАН

Стужка навінаў