ААН заклікаў высветліць абставіны смерці расейскіх журналістаў


Падчас баявых дзеянняў у Луганскай вобласці загінуў карэспандэнт і гукааператар тэлеканалу «Россия-1».

Савет Бяспекі ААН апублікаваў заяву, у якой заклікае высветліць абставіны, пры якіх загінулі (17 чэрвеня) карэспандэнт расейскага тэлеканала «Россия-1» Ігар Карнялюк і гукааператар здымачнай групы Антон Валошын.

«Журналісты ўсё часцей становяцца ахвярамі украінскіх узброеных сілаў», – заявіў на пасяджэнні Арганізацыі сталы прадстаўнік Расеі пры ААН Віталь Чуркін.

Яго ўкраінскі калега Юрый Сяргееў паведаміў, што журналісты загінулі падчас нападу сепаратыстаў на ўкраінскія войскі недалёка ад Луганску, пасля чаго завязаўся бой, у віры якога апынуліся расейскія журналісты.

«.. Толькі ў шпіталі стала вядома, што Ігар Карнялюк быў расійскім журналістам. Мы рэкамендавалі мець ахоўную экіпіроўку, у тым ліку каскі і бронекамізэлькі. Яны гэтага не зрабілі і працавалі на сваю рызыку» – адзначыў прадстаўнік Украіны.

Аператар здымачнай групы ВГТРК Віктар Дзянісаў застаўся жывы. З яго слоў, ён з калегамі трапіў пад мінамётны абстрэл украінскіх пасёлкаў.

Апошні рэпартаж расейскага журналіста.

Як перамагчы прапаганду Расеі на тэрыторыі былога СССР?

ЮВ паводле bbc.co.uk

Стужка навінаў