Ля Луганску забілі двух расейскіх журналістаў (ВІДЭА)


Здымачная група Усерасейскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі трапілі пад мінамётны абстрэл. Яны знаходзіліся на блокпасце баевікоў.

Гукарэжысёр Антон Валошын загінуў на месцы – паводле відавочцаў, міна разарвалася проста сярод людзей. Журналіст Ігар Карнелюк атрымаў цяжкія раненні і трапіў у шпіталь, аднак яго не ўдалося выратаваць.
{movie}Падчас падзеяў у Луганску загінулі 2 расейскіх журналістаў|right|17019{/movie}
На месцы знаходзіліся таксама аператар тэлеканала «LifeNews» Віктар Дзянісаў, аднак ён не пацярпеў.

Таксіст Уладзімір Ялфімаў, які вазіў на сваім аўце журналістаў, распавёў, што яны даехалі да блок-паста баевікоў і пачалі ўгаворваць, каб іх прапусцілі ў зону баёў ля пасёлку Металіст. У гэты момант у іх трапіла міна.

МЛ, belsat.eu

https://youtu.be/nypKoAoehKw

Глядзі таксама
Каментары